Знайсці
13.06.2018 / 14:5249РусŁacБел

Рэктар Горацкай акадэміі атрымаў тэрмін, бо пакрыўджаны зяць расказаў сілавікам усю праўду пра яго

За карупцыю асудзілі рэктара сельгасакадэміі ў Горках. Паўла Саскевіча прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады і штрафу ў памеры 7350 рублёў. Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу, Саскевіч застаецца рэктарам. TUT.BY даведаўся падрабязнасці справы.

фота horki.info

У 2011 годзе Павел Саскевіч, будучы яшчэ першым прарэктарам БДСГА, фіктыўна ўладкаваў на працу ў сельгасакадэмію свайго зяця: сказаў падначаленым аформіць дакументы, але папярэдзіў іх, што зяць будзе толькі лічыцца лабарантам навукова-даследчай часткі акадэміі.

— Зяць Саскевіча быў індывідуальным прадпрымальнікам і ажыццяўляў прадпрымальніцкую дзейнасць. Яго абавязкі лабаранта выконвалі іншыя супрацоўнікі акадэміі і атрымлівалі за гэта зарплату. Афіцыйнае працаўладкаванне мужчыне неабходна было для таго, каб не плаціць унёскі ў Фонд сацабароны,

— патлумачыла TUT.BY старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Алена Шумейка.

Лабарантам зяць Саскевіча «працаваў» з 2011 па 2014 год. Як стала вядома TUT.BY,

у 2014-м ён развёўся з дачкой рэктара, паміж былымі мужам і жонкай пачаўся канфлікт. Пасля чарговай сваркі яе былы муж расказаў сілавікам, што ў акадэміі ён фактычна не працаваў, а быў уладкаваны фіктыўна.

Да таго моманту Саскевіч быў ужо рэктарам БДСГА.

Падчас следства Павел Саскевіч віну не прызнаваў. Маўляў, думаў, што экс-зяць ходзіць на працу і выконвае свае абавязкі. Пра тое, што гэта не так, Саскевіч нібыта даведаўся толькі падчас праверкі.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031