Знайсці
13.06.2018 / 10:0812РусŁacБел

Кіраўнік МЗС Эстоніі адклаў свой візіт у Беларусь

Estonian Presidency / Flickr

Міністр замежных спраў Эстоніі Свен Міксер адклаў візіт у Беларусь, які быў намечаны на чацвер 14 чэрвеня. Пра гэта паведамляе агенцтва BNS са спасылкай на прэс-службу МЗС Эстоніі.

«Візіт міністра замежных спраў Эстоніі ў Беларусь адкладзены ў сувязі са зменамі ў планах», — гаворыцца ў паведамленні. Новая дата візіту пакуль не агучана.

Візіт Свена Міксера павінен быў адбыцца 14 чэрвеня. Кіраўнік МЗС Эстоніі павінен быў сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Меркавалася, што падчас візіту трэба будзе разгледзець пытанні падрыхтоўкі візіту ў Мінск прэм'ер-міністра Эстоніі, які павінен адбыцца сёлета. Больш дакладныя тэрміны прыезду павінны былі вызначыцца як раз на перамовах Свена Міксера ў беларускай сталіцы.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930