Знайсці
12.06.2018 / 16:127РусŁacБел

Паўднёвакарэйскія СМІ: Кім Чэн Ын прывёз у Сінгапур асабісты ўнітаз

Лідар КНДР Кім Чэн Ын прыехаў у Сінгапур на саміт з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам з асабістым унітазам, піша паўднёвакарэйскае выданне Chosun Ilbo.

Паводле інфармацыі газеты, персанальны туалет Кім Чэн Ына быў дастаўлены ў Сінгапур спецыяльным самалётам Іл-76, які таксама прывёз ежу і браніраваны лімузін кіраўніка КНДР.

Як паведамляе USA Today, такая засцярога звязана з бояззю Кім Чэн Ына таго, што замежная разведка атрымае доступ да адходаў яго жыццядзейнасці, каб атрымаць інфармацыю пра стан яго здароўя.

Чытайце таксама: «Мы вырашылі пакінуць мінулае ззаду»: Трамп і Кім Чэн Ын падпісалі дакумент па выніках саміта ў Сінгапуры

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера