Знайсці
06.08.2018 / 12:5642РусŁacБел

У «Акадэмкнізе» з’явілася кніга Руты Ванагайце, якая ўскалыхнула Літву

«Акадэмічная кніга»: Мінск, пр. Незалежнасці, 72.

Прадмову да расейскага выдання кнігі «Свае. Падарожжа з ворагам» напісала беларуская Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч. Прапануем вашай увазе яе тэкст.

Перад намі кніга, якая мусіла быць напісаная ў дзевяностыя гады, калі мы былі больш адкрытыя праўдзе, але яна з'явілася толькі цяпер. І ўсё адно своечасова. Страшная кніга. Хоць сказаць, што кніга пра Халакост страшная, нічога не сказаць, але тут набліжаешся да немагчымага для слова. У маленькай Літве 227 месцаў - ям, яроў, дзе расстрэльвалі яўрэяў, недзе ёсць знакі, недзе няма, а недзе ўжо зямля перайшла да прыватнага ўласніка. Расстралялі 200 тысяч яўрэяў. Амаль усіх яўрэяў краіны! Пра гэта хацелі б забыць - і ваеннае пакаленне, а цяпер і іх унукі: сярод забойцаў літоўцаў было больш, чым немцаў, немцаў сотні, літоўцаў тысячы, Былі там простыя вясковыя хлопцы, але не толькі, настаўнікі, пастары таксама былі, бо забойцу трэба не проста даць аўтамат у рукі, але і ўбіць некалькі ідэй у галаву. «Адкуль у нас у простых вясковых хатах добрая мэбля і дарагія рэчы, адкуль залатыя каронкі?» - пыталася пісьменніца. Усюды сляды злачынства … Нешматлікія сведкі, якіх яна знайшла, расказвалі шэптам. «Чаму вы кажаце шэптам?» — «Заб'юць». — «Хто заб'е?» — «Літоўцы».

Руце Ванагайце таксама пагражаюць. Ненавідзяць многія: родныя, знаёмыя, палітыкі … Усе хочуць быць ахвярамі, ніхто не хоча быць катам. Міфы падабаюцца людзям больш за праўду.

Вы будзеце плакаць над гэтай кнігай - плачце, але плакаць мала, трэба думаць. Думаць пра тое, як хутка расчалавечваецца чалавек, чалавека ў чалавеку трохі, тонкі пласт культуры лёгка змахнуць. Ніхто з нас, з тых, хто дваццаць гадоў таму радасна крычаў на плошчах: «Свабода! Свобода!», не мог уявіць сабе, што на месцы камуністычнай тыраніі вырасце шмат розных тыраній. Ізноў забіваць стане працай. Азірніцеся вакол - адбою няма ад тых, хто гатовы рабіць гэтую працу. І ўжо робіць.

Я не ведаю, як выратаваць чалавека. Рута Ванагайце адчайна хоча яго выратаваць…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930