Знайсці
12.06.2018 / 15:5715РусŁacБел

Чаму ў Беларусі не робяць варэння з суніц? Адказваюць спецыялісты

Якога толькі варэння не знойдзеш сёння на паліцах супермаркетаў. Ёсць з ружы і з кізілу, з каштанаў і рэвеню. Беларускія вытворцы робяць варэнне нават з манга. А вось з суніц няма…

Тлумачэнне, якое мы атрымалі на заводах-вытворцах, простае: нявыгадна.

Намесніца начальніка вытворчай лабараторыі Быхаўскага кансервава-гароднінасушыльнага заводу Таццяна Аліферчык расказала, што для вырабу варэння ў прамысловых аб’ёмах патрабуецца шмат сыравіны.

«Запускаць катлы для вырабу варэння з суніц немэтазгодна. Мы толькі размажам ягаду па катле. Вось чарніц, напрыклад, у краіне ў аб'ёмах значна больш. Таму ў сезон варэнне з чарніц адназначна будзе. Цяпер на заводзе сезон клубніцаў. Сёлетні план — 10 тон ягад».

У Беларусі выпрабоўваюцца чатыры гатункі суніц, і тыя французскія

Дырэктар Мазырскай гатункавыпрабавальнай станцыі Віктар Кочур тлумачыць, што задача станцыі — выпрабоўваць новыя гатункі суніц.

«Сёлета мы выпрабоўваем чатыры гатункі, але яны не беларускія, а французскія і галандскія. Плошчу суніцы займаюць невялікую, 10-15 сотак. Прадаваць мы яе не можам, бо гэтыя гатункі яшчэ не дапушчаныя для вытворчасці, рэалізацыі і выкарыстоўвання на тэрыторыі Беларусі. Калі гатункі выпрабаваныя, мы проста заворваем гэтыя грады. Наконт вырошчвання суніц у прамысловых масштабах не ведаю. Чуў толькі, што на Брэстчыне яе на продаж вырошчваюць фермеры».

На Камароўскім рынку кілаграм суніц прадаюць па 20-25 рублёў.

Літр сунічнага варэння будзе каштаваць прыкладна столькі ж.

Наталля Тур 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930