Знайсці
12.06.2018 / 13:4225РусŁacБел

Чаргінец пра рэстаран каля Курапатаў: «Праязджаючы міма, адварочваў бы галаву»

Cваім бачаннем канфлікту вакол рэстарана ля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах з Радыё Свабода падзяліўся старшыня праўладнага Саюзу пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.

«Ну якія там рэстараны? Рэстарана не павінна быць, гэта зразумела. Што там, памінкі будуць ладзіць? Не. Там будуць песні-скокі ды іншае. І элементарныя п’янкі. Таму я лічу, што гэтага рабіць нельга», — сказаў Мікалай Чаргінец.

Ён думае, што ў Курапатах неабходна зрабіць «нейкі помнік агульны для ўсіх, а ня толькі крыжы».

«Гэта ўжо справа ўладаў. Трэба проста добраўпарадкаваць, даць пабольш інфармацыі пра гэтае месца. Павесіць некалькі такіх добрых шыльдаў. І тыя, хто там робіць рэстаран, лепш бы далі грошай на гэтую святую справу. Гэта было б правільна», — сказаў пісьменнік.

Ці стаў бы Мікалай Чаргінец есці ў рэстаране «Поедем поедим»?

«Не, і, праязджаючы міма, адварочваў бы галаву. У мяне ніколі б не прачнуўся апетыт у рэстаране ў такім месцы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930