Даслаць навіну
Знайсці
12.06.2018 / 14:30 40

Барнукова: Пенсійны ўзрост трэба падымаць да 65 гадоў для мужчын і жанчын

У Беларусі загучалі меркаванні аб тым, што трэба зраўняць пенсійны ўзрост для мужчын і жанчын. З’явілася прапанова, каб з 2023 года яшчэ раз адсунуць узрост выхаду на пенсію для жанчын, і тады да 2032 года яны будуць выходзіць на пенсію нароўні з мужчынамі ў 63 гады, піша «Народная воля».

Павялічыць выяву

Фота Сяргея Гудзіліна.

Ці апраўданы такі крок? Па каментар «Народная воля» звярнулася да акадэмічнага дырэктара Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (ВЕRОС) Кацярыны Барнуковай.

— На жаль, дэмаграфічная сітуацыя складваецца зараз так, што людзей пенсійнага ўзросту будзе станавіцца ўсё больш, а працаздольнага — усё менш, кажа эксперт. — Для Фонду сацабароны насельніцтва гэта азначае рост дэфіцыту фонду: выплаты растуць, а паступленні, наадварот, падаюць. Паводле нашых разлікаў, для таго каб дэфіцыт ФСАН не станавіўся занадта высокім, неабходна паступовае (да 2035 года) павелічэнне пенсійнага ўзросту і для жанчын, і для мужчын да 65 гадоў.

Што тычыцца павышэння пенсійнага ўзросту жанчынам да 63 гадоў, то, на мой погляд, гэта не толькі правільна, але і неабходна. Існуючая пенсійная сістэма з’яўляецца дыскрымінацыйнай для мужчын, асабліва ўлічваючы, што чаканая працягласць жыцця мужчын нашмат меншая. Больш за тое, сёння многія жанчыны ўзросту 45+ дыскрымінуюцца на рынку працы з-за заніжанага пенсійнага ўзросту.

— Але ў 65 на пенсію — гэта неяк вельмі радыкальна, многія беларусы вас не зразумеюць. Можа, спачатку, напрыклад, варта было б павялічыць пенсійны ўзрост для людзей у пагонах?

— Выдаткі на пенсійныя выплаты прадстаўнікам сілавых структур ажыццяўляюцца не з Фонду сацабароны, і мы не ведаем, якія на гэта ідуць сродкі. Але я не думаю, што дадзеных ільготных катэгорый так шмат, што эканомія на выплатах ім пенсійных дапамог істотна змяніла б сітуацыю ўвогуле з пенсійным забеспячэннем.

На мой погляд, не трэба так баяцца павышэння пенсійнага ўзросту. Гэта не адбываецца раптоўна, а ідзе паэтапна — па паўгода ў год, так што ўвесь працэс зойме прыблізна 20 гадоў. Няма такога, што мы прачнуліся і даведаліся, што, умоўна кажучы, з 1 ліпеня пенсійны ўзрост у Беларусі 65 гадоў для мужчын і жанчын. Іншая справа, што людзей трэба да гэтага рыхтаваць. Тыя, каму сёння 30—35 гадоў, павінны дакладна разумець, што яны стануць пенсіянерамі не ў 60 гадоў.

— Нам часта ківаюць на Еўропу: маўляў, там даўно пенсіянерамі становяцца, калі далёка за 60. Ці карэктныя такія параўнанні?

— Перш за ўсё некарэктныя таму, што працягласць жыцця ў Еўропе большая. Аднак і ў Беларусі працягласць жыцця даволі хутка расце. Акрамя таго, у краінах Еўропы афіцыйны пенсійны ўзрост з’яўляецца, хутчэй, індыкатыўнай лічбай. Многія еўрапейцы, дзякуючы назапашвальным пенсійным фондам, могуць самі вызначаць час выхаду на пенсію і, назапасіўшы на заслужаны адпачынак, нідзе не працаваць ужо ў 55 альбо 60 гадоў, чакаючы пенсійнага ўзросту. Але пры гэтым і там многія выбіраюць працягваць працаваць пасля дасягнення пенсійнага ўзросту, калі дазваляе здароўе.

Марыя Эйсмант, «Народная Воля»

1
Вектор / адказаць
13.06.2018 / 19:27
Даже не читал. Ответ эх-сперту. Слышь, дурачок, ты что хочешь чтоб выход на пенсию сравнялся со средней продолжительностью жизни? 
1
Бонч / адказаць
13.06.2018 / 22:06
5kopeek, это от понятия эгалитаризма. "Хитропопым гражданкам" пора понять, что в капитализме все начинается с равенства ПРАВ гражданина (независимо от пола и соц. статуса) Весь наш "совковый социализм" -"держится на обсосе государством отдельных категорий граждан (пенсионеры - как отработанный системой ресурс), профессий (врачи, учителя, и куча профессий где недоплачивают за труд или существует уравниловка) и половой дискиминации- (армия - бесправное и безплатное пушечное мясо, тюрьмы, где дармовой используется труд заключенных, пенсионный возраст - до которого не доживают мужчины)! И если вы, как гражданин, еще этого не вдупляете - решение всех наших общих проблем слишком далЁко. Государство на нас "социалистически паразитирует" выставляя капиталистические цены за свои услуги. И управы на "слуг народа" (подотчетность и открытость) - добиваться народу еще долго с таким пониманием ситуации.
0
Эканомія / адказаць
16.06.2018 / 00:32
Сілавікам, кадэбэшнікам, ціхарам, што здымаюць на мітынгах зрабіць пенсійны ўзрост як усім. Ці пакінуць ільготны, а з 45 гадоў рабіць эўтаназію.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30