Знайсці
12.06.2018 / 10:47РусŁacБел

16 чэрвеня — беларуская імпрэза для маленькіх чытачоў

16 чэрвеня ў «Букашкіным доме» выдавецтва «Галіяфы» зладзіць імпрэзу для маленькіх чытачоў. Разам з мастачкай кнігі «Дом цікаўных казак» Аленай Сацута дзеці пабудуюць свой 3D-дом і паселяць туды папяровых герояў кнігі! А пісьменніца, аўтарка кнігі, Надзея Ясмінска пачытае дзецям казачныя гісторыі.

Усіх ахвотных чакаюць 16 чэрвеня аб 11-й у кнігарні «Букашкін дом» (вул. Мсціслаўца, 24). Але спачатку трэба зарэгістравацца па нумары +375 29 160 50 20. Імпрэза будзе цікавая дзецям ад 6 год.

«Дом цікаўных казак» - дзіцячая кніга з сучаснымі казкамі і папяровымі ілюстрацыямі. Зараз яе можна замовіць праз краўдфандынг са зніжкай 30%. Кніга складаецца з 10 гісторый, дзеі ў якіх адбываюцца ў сучасным свеце і таму дзеці могуць пазнаць у маленькіх героях сябе. Усе казкі даволі ёмістыя і кароткія - тое, што трэба для чытання нанач і ўтульных вячорак з кнігай. Для таго каб праілюстраваць гэтую кнігу, мастачка Алена Сацута выразала і склеіла 1600 папяровых дэталяў!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930