Знайсці
12.06.2018 / 09:4124РусŁacБел

Касманаўт Кавалёнак пра Курапаты: Нельга, каб побач са святым месцам былі гулянкі з голымі азадкамі

Cваім бачаннем канфлікту вакол рэстарацыі каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах падзяліўся Уладзімір Кавалёнак, касманаўт, прэзідэнт Федэрацыі касманаўтыкі Расіі, у мінулым — дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі, начальнік Вайскова-паветранай інжынернай акадэміі РФ, піша Радыё Свабода.

«Мне цяжка меркаваць, я жыву па-за межамі Беларусі, у Расіі, але я беларус. Я лічу, што Курапаты — гэта самае святое месца для кожнага нармальнага беларуса пры цвярозым розуме. Мы ўсе павінны ведаць, што там было. І рабіць там рэстаран, каб побач з гэтым святым месцам былі гулянкі з голымі азадкамі, — я гэтага не вітаў бы. На беларускай зямлі даволі месца, дзе можна збудаваць рэстаран, які быў бы больш аддалены ад Курапатаў.

Я не пайшоў бы ў такі рэстаран, калі побач Курапаты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031