Знайсці
11.06.2018 / 17:391РусŁacБел

У Пінскім раёне жанчына заснула за рулём і збіла 18-гадовага хлопца

10 чэрвеня на аўтадарозе «Івацэвічы-Пінск-Столін» ў в. Галева Пінскага раёна легкавік выехаў на пешаходную дарожку і збіў пешахода, паведамляе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Паводле папярэдняй версіі, 36-гадовая жыхарка Пінска, якая была за рулём, заснула, выехала на сустрэчную паласу, а затым на пешаходную дарожку, дзе наехала на 18-гадовага пешахода, які рухаўся па пешаходнай дарожцы насустрач. У выніку ДТЗ хлопец атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў траўматалагічнае аддзяленне бальніцы.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930