Знайсці
11.06.2018 / 16:52189РусŁacБел

Адміністратарка рэстарана ў Курапатах аб пратэстоўцах: «Гэта не народ. Гэтыя людзі ідуць супраць дзяржавы»

Святлана Дубкова шмат разоў засвяцілася ў фотарэпартажах з акцый пратэсту каля рэстарана «Паедзем, паядзім», які знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад урочышча Курапаты. Святлана адмаўляецца размаўляць са СМІ, але часам уступае ў дыскусіі ў інтэрнэце.

Прынамсі, яна пакінула каментар пад артыкулам на сайце Радыё «Свабода» аб тым, як пратэстоўцы не пусцілі ў рэстаран байкераў. Пакідаем аўтарскую арфаграфію і пунктуацыю:

«Это не акция протеста, а збор уголовников и людей у которых нет никаких идей. Люди стоят, бросаются на машины, нарушают все правила закона. Это не народ. Это люди которые идут против государства и хотят внести хаос. Цевелизованные люди всегда найдут букву закона а не разводят бордак в общественных местах», — напісала Дубкова.

Пазней адміністратарка рэстарана ўступіла ў дыскусію з каментатарамі на старонцы Паўла Севярынца ў фэйсбуку.

«Дзякуй усім за каментары. Прагледзела вашы старонкі. І ўсё, што хочацца Вам сказаць… мне асабіста вас шкада… Нічога карыснага вы не робіце ні для Курапатаў, ні для грамадства», — напісала спадарыня Дубкова.

«Усё, што я думала пра вас, я напісала. Меркаванне не змянілася. Клоуны і правакатары», — гэта было апошняе паведамленне ад адміністратаркі «Паедзем, паядзім».

Святлане Дубковай 41 год. Яна скончыла гандлёвы каледж у Мінску, а таксама БДЭУ.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930