Знайсці
11.06.2018 / 14:021РусŁacБел

У Ганцавічах 4-гадовы хлопчык выпаў з акна 3-га паверха, ён у рэанімацыі

Фота Пятра Гузаеўскага

Няшчасны выпадак здарыўся сёння каля апоўдня па вуліцы Кастрычніцкая, 34. Хлопчык зваліўся з 3-га паверха на казырок бетоннай пліты двума паверхамі ніжэй, піша Ганцавіцкі час.

Як распавяла мама пацярпелага хлопчыка, яна адлучылася з пакоя на некалькі хвілін, дзіця ў гэты час скакала на ложку, усе вокны былі зачыненыя, а калі яна вярнулася, убачыла, што сын выпаў. Акно было зачынена, і на ім стаяла маскітная сетка.

Па словах жыхароў гэтага дома брыгада медыкаў прыехала хутка і павезла хлопчыка, паставіўшы кропельніцу, у бальніцу.

Зараз хлопчык знаходзіцца ў рэанімацыі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера