Даслаць навіну
Знайсці
11.06.2018 / 12:41 5

У аўторак пачынаецца прыём дакументаў у школы і гімназіі: спіс школ Мінска і буйных гарадоў, дзе вучаць па-беларуску

Павялічыць выяву

12 чэрвеня пачынаецца прыём дакументаў у гімназіі і школы. Сёлета адмененыя іспыты ў 5-я класы, і набор будзе ісці збольшага па месцы прапіскі.

 Год таму мы стварылі для вас карту школ і гімназій сталіцы, а таксама буйных гарадоў, дзе вашы дзеці, дзеці вашых сяброў і знаёмых у новым навучальным годзе могуць атрымаць адукацыю на беларускай мове. Дзяліцеся гэтай інфармацыяй, а калі бачыце, што мы нешта ўпусцілі, пішыце ў каментарах.

Мінск

Гімназія № 4 (вуліца Кунцаўшчына, 18 — Фрунзенскі раён)

Гімназія № 9 (вуліца Сядых, 10 — Першамайскі раён)

Гімназія № 14 (вуліца Васняцова, 10 — Заводскі раён)

Гімназія № 23 (праспект Незалежнасці, 45 — Савецкі раён)

Гімназія № 28 (праспект Ракасоўскага, 93 — Ленінскі раён)

Сярэдняя школа № 60 (вуліца Карла Лібкнехта, 82 — Маскоўскі раён)

Сярэдняя школа № 190 (вуліца Нікіфарава, 19 — Першамайскі раён)

Першыя класы з беларускай мовай навучання плануюць адкрыць у сярэдніх школах:

№ 60 (вуліца Карла Лібкнехта, 82 — Маскоўскі раён) 

№ 72 (вуліца Халмагорская, 59 — Партызанскі раён) 

№ 168 (вуліца Жукоўскага, 10/5 — Кастрычніцкі раён) 

№ 56 (вуліца Каменнагорская, 70 — Фрунзенскі раён) 

№ 96 (праспект Пушкіна, 12 — Фрунзенскі раён) 

№ 128 (вуліца Альшэўскага, 59 — Фрунзенскі раён) 

№ 151 (вуліца Адзінцова, 12 — Фрунзенскі раён) 

№ 179 (вуліца Ляшчынскага, 21 — Фрунзенскі раён) 

№ 199 (вуліца Пімена Панчанкі, 32 — Фрунзенскі раён) 

Пачатковая школа № 112 (вуліца Убарэвіча, 142 — Заводскі раён) 

Запрацуюць ці не ў гэтых школах беларускамоўныя класы, залежыць ад таго, колькі бацькоў напішуць заявы на паступленне.

Спіс дзіцячых садоў і груп з беларускай мовай навучання можна атрымаць ва ўпраўленнях адукацыі, спорту і турызму адміністрацый раёнаў. У пазамінулым навучальным годзе працавалі 120 груп і два сада — № 187 і № 534.

Гродна

Сярэдняя школа № 32 (вуліца Ліможа, 11).

Сярэдняя школа № 34 (Індурская шаша, 14).

Яслі-сад № 45 (вуліца Сухамбаева, 5).

Яслі-сад № 65 (вуліца Рэпіна, 7).

Таксама плануюць адкрыць дашкольную групу навучання і выхавання на беларускай мове каля школы №32.

Брэст

У гімназіі №3 (вуліца Пісьменніка Смірнова, 63) ідзе набор у першыя класы з беларускай мовай навучання.

У сярэдняй школе №29 (вуліца Арлоўская, 33) будзе працаваць беларускамоўны сёмы клас. 

Гомель

У гімназіі № 36 імя Івана Мележа (вуліца Братоў Лізюковых, 16) ідзе набор у першыя класы з беларускай мовай навучання.

Беларускамоўныя групы працуюць у яслях-садку № 160 (вуліца Косарава, 7).

Магілёў

Налета плануюць адкрыць першыя класы з беларускай мовай навучання ў сярэдніх школах № 1 (вуліца Першамайская, 24) і № 34 (вуліца Габраўская, 16).

Таксама працягнуць працаваць беларускамоўныя класы. У сярэдняй школе № 34 — 2 клас, у сярэдняй школе № 1 — 8 клас.

Барысаў

Беларускамоўная гімназія №2 (вуліца Нармандыя-Нёман, 22).

0
Баба Яня / адказаць
11.06.2018 / 15:32
Які жах, як жа вучыцца дзеткам у астатніх гарадах, толькі на расейскай? Прапаганда дрэнна працуе.
0
Znad Niemna / адказаць
12.06.2018 / 15:50
Ну видете какой список школ внушительный,а вы все плачетесь.Государство гарантирует получение образования на белмове,было бы желание родителей.
0
Znad Niemna / адказаць
12.06.2018 / 15:52
хамса, Ну значит в Минске 2,5% "беларускамоуных",все объяснимо.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30