Знайсці
11.06.2018 / 13:0047РусŁacБел

«Я як хворы мала што змог зразумець» — чытач «Вячэрняга Магілёва» абурыўся, што доктар запісаў яму дыягназ па-беларуску

Адыёзнае выданне «Вячэрні Магілёў» вядома сваёй нецярпімасцю. Свае самыя «вогненныя» меркаванні рэдакцыя газеты звычайна публікуе як лісты ананімных абураных чытачоў. Тыя абураюцца чым заўгодна: геямі, «антыхрысціянскай ілюмінацыяй» на вуліцах горада, апазіцыяй…

Нядаўна выданне надрукавала чарговы допіс.

Чытач Аляксей з Магілёва падзяліўся з любімай газетай бядой: яму трапіўся беларускамоўны доктар.

«Хачу папрасіць кіраўнікоў медыцынскіх устаноў звярнуць увагу сваіх дактароў на запісы даследаванняў. Яны павінны быць на прымальнай для пацыента мове. Гэта значыць, у нас дзве дзяржаўныя мовы — руская і беларуская. Калі доктар аддае перавагу беларускай, то гэта не значыць, што яго разумее пацыент і іншыя медработнікі, — піша чытач Аляксей. —

Растлумачу. Мне зрабілі МРТ. Запіс зрабілі на беларускай мове. Я, як хворы, мала што змог зразумець з напісанага.

Але падумаў: запіс не для мяне, а для майго неўролага. Але неўролаг у паліклініцы быў незадаволены. Яму больш рабіць няма чаго, як перакладаць.

Потым паехаў у Мінск. Там мяне глядзеў кандыдат медыцынскіх навук і таксама абурыўся. Добра, дыск з дадзенымі абследавання я прывёз з сабой, і праблема вырашылася.

Таму тым дактарам, якія робяць запісы на беларускай мове, нядрэнна б удакладніць у пацыента. Я ж не на кухню да іх прыйшоў, а ў дзяржустанову, і заплаціў грошы.

Наша Беларусь славутая тым, што ў нас жывуць дружна людзі розных нацыянальнасцяў: беларусы, рускія, украінцы, палякі, габрэі, грузіны, армяне і іншыя. Вядома, маем зносіны на рускай мове, але хто размаўляе па-беларуску — калі ласка, хіба хто супраць? Аднак бываюць моманты, як я напісаў вышэй. Чамусьці нацыяналісты нашы патрабуюць ад уладаў, праваахоўнікаў даваць ім адказы на беларускай мове і атрымліваюць. А я хачу мець адказы на рускай мове, маю права».

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера