Знайсці
11.06.2018 / 12:047РусŁacБел

Май 2018. Рэйтынг наведвальнасці беларускіх інфармацыйных сайтаў ЛІЧБЫ

«Наша Ніва» публікуе абноўлены рэйтынг папулярнасці беларускіх інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў за май 2018 года.

Гэты спіс базуецца на адкрытых звестках партала Similarweb.com. Ён дазваляе любому ахвотнаму даведацца пра папулярнасць сайта і ўбачыць, колькі карыстальнікаў яго адкрывалі за мінулы месяц і колькі старонак у сярэднім яны чыталі. Калі перамножыць гэтыя лічбы, атрымаецца колькасць прагледжаных старонак. Напрыклад, за май «Наша Ніва» мела 7 683 000 праглядаў.

Іншыя лічыльнікі даюць для «Нашай Нівы» сувымерныя лічбы.

Дадзеныя ад Similarweb.com больш дакладныя для буйных парталаў, з меншымі сайтамі імавернасць статыстычнай памылкі павялічваецца. Таксама сістэма не ўлічвае прагляды так званых AMP-старонак.

Уласнікі некаторых сайтаў далучаюць да свайго профіля ў Similarweb акаўнт Google Analytics. У такім разе можна паглядзець дадзеныя аб праглядах ад абедзвюх сістэм. Аднак рэйтынг мы фарміруем толькі па лічбах ад Similarweb.

У дужках указваецца месца па выніках папярэдняга рэйтынгу, за красавік 2018 года.

Удакладнім, што ў спіс уключаныя толькі сайты, рэдакцыі якіх месцяцца ў Беларусі.

Колькасць праглядаў старонак паводле дадзеных SimilarWeb за май 2018 года, мільёнаў

Сродак масавай інфармацыіпрагляды старонак (у мільёнах)
1 (1)Навінныя падраздзелы Tut.by — навіны, фінансы, аўто, спорт, ледзі, 42, нерухомасць, афіша106,87
2 (2)Навінныя падраздзелы Onliner.by — людзі, нерухомасць, аўто, тэхналогіі40,60
3 (3)NN.by / Наша Ніва7,68
4 (4)Pressball.by / Прессбол (без уліку форуму)6,93
5 (6)Belaruspartisan.by / Белорусскій партізан6,30
6 (5)Kp.by / Комсомольская правда в Беларусі6,00
7 (7)By.tribuna.com / Трыбуна4,83
8 (8)Naviny.by / Навіны4,68
9 (13)Gomel.today / Сільные Новості (Гомель)4,25
10 (11)S13.ru (Гродна)3,97
11 (16)Sputnik.by / Спутнік Беларусь3,90
12 (12)Belta.by / БелТА3,66
13 (14)Sb.by / Советская Белоруссія3,57
14 (9)Udf.by3,04
15 (15)Virtualbrest.by / Віртуальный Брест2,82
16 (10)Gazetaby.com / Салідарнасць2,81
17 (17)Citydog.by2,58
18 (20)Tvr.by / Белтэлерадыёкампанія2,35
19 (23)Ctv.by / СТБ2,04
20 (19)Belsat.eu / Белсат1,68
21 (18)Belnovosti.by / Белорусскіе новості1,52
22 (26)Telegraf.by / Телеграф1,46
23 (25)Куку.org1,45
24 (21)Intex-press.by / Інтэкс-Прэс (Баранавічы)1,28
25 (22)Svaboda.org / Радыё Свабода1,27
26 (28)Ont.by / АНТ0,73
27 (27)Euroradio.by / Еўрарадыё0,66
28 (24)Ej.by / Ежедневнік0,63
29 (29)Interfax.by / Інтерфакс0,62
30 (30)Aif.by / Аргументы і факты0,46

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930