Знайсці
11.06.2018 / 10:1510РусŁacБел

Знакавы футбаліст «Крумкачоў» пакінуў клуб дзеля мадэльнага кантракту дачкі ў Кітаі

Галкіпер НФК «Крумкачы» Яўген Касцюкевіч у суботу правёў апошні матч за клуб, паведамляе сайт каманды.

У нядзелю ён адляцеў з сям'ёй у Кітай, дачка падпісала кантракт у мадэльным бізнэсе, і ён з жонкай Машай будзе яе суправаджаць.

«Пакуль нічога не ведаю па тэрмінах, калі вярнуся, але ўсё роўна бяру з сабой пальчаткі і буцы. Вялікі дзякуй нашым заўзятарам, якія зрабілі мне такія цёплыя праводзіны ў Брэсце. Вы лепшыя! Буду сумаваць па вас», - сказаў Касцюкевіч.

Нагадаем, што ў гэтым сезоне «Крумкачы» выступаюць у другой лізе і пакуль займаюць першае месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930