Знайсці
10.06.2018 / 21:5724РусŁacБел

Бюджэтны седан Geely з'явіцца ў серыйнай вытворчасці ў жніўні і будзе каштаваць да 23 тысяч рублёў ФОТА

Бюджэтны седан Geely за 23 тысячы рублёў будзе запушчаны ў серыйную вытворчасць у жніўні 2018 года.

Пра гэта ў эфіры праграмы «Тыдзень» на тэлеканале СТВ паведаміў першы намеснік міністра прамысловасці, выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара СЗАТ «БЕЛДЖЫ» Генадзь Свідзерскі, паведамляе БЕЛТА.

Паводле яго слоў, у траўні завод засвоіў вытворчасць новай мадэлі аўтамабіля Geely ў кузаве седан. Першыя партыі гэтай мадэлі прайшлі эксплуатацыйныя выпрабаванні і патрапяць у дылерскія цэнтры ў чэрвені. З улікам тэхналагічнага цыклу, а таксама пастаўкі камплектуючых з Кітая аўтамабіль выйдзе ў серыйную вытворчасць у жніўні. «Мы плануем, што мадэль павінна выйсці на рынак з цаной менш за 23 тысячы рублёў», — сказаў першы намеснік міністра.

Такім чынам, працягнуў Генадзь Свідзерскі, сёння завод мае тры мадэлі аўтамабіляў, якія былі запланаваныя да вытворчасці. У лістападзе 2017 года адкрыта і запушчана вытворчасць флагманскай мадэлі NL-3 Atlas. У сакавіку завершаны выпрабаванні новага бюджэтнага красовера NL-4, які ўжо знаходзіцца ў продажы.

Першы намеснік міністра таксама дадаў, што яшчэ адна важная задача, якая стаяла перад калектывам завода, — падрыхтоўка да здачы ў камерцыйную эксплуатацыю завода і ўсіх яго цэхаў з абсталяваннем. «Думаю, гэтая праца будзе завершана ў чэрвені», — канстатаваў ён.

Генадзь Свідзерскі таксама звярнуў увагу яшчэ на адзін важны момант — набор і навучанне персаналу. Цяпер існуе неабходная колькасць работнікаў для выпуску 50 машын за змену. У бліжэйшых планах у трэцім квартале выйсці на выпуск 70 машын за змену. «Пакуль працуем у адну змену. Набіраем і навучаем кадры. Як толькі будзе неабходная колькасць персаналу для поўнай загрузкі ў адну змену, то будзе стаяць задача перайсці на двухзменны рэжым працы», — праінфармаваў выконваючы абавязкі гендырэктара. Пры гэта ён адзначыў, што ёсць вялікая колькасць жадаючых працаваць на прадпрыемстве. Сярэдняя заработная плата складае каля 1000 рублёў і яна будзе павышацца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера