Знайсці
10.06.2018 / 17:498РусŁacБел

У цэнтры Брэста працягваюцца пратэсты супраць будаўніцтва завода свінцовых акумулятарных батарэй ФОТА

Раніцай 10 чэрвеня ў цэнтры Брэста з'явіўся прынт супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, перадае Белсат.

А днём каля 50 праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода сабраліся на брэсцкай плошчы Леніна. Як і на папярэдніх сустрэчах, якія абываюцца кожную нядзелю з 25 лютага, людзі не разгортвалі плакаты і транспаранты. Яны стаялі групамі і кармілі галубоў.

Барацьба брэсцкіх актывістаў за права жыць і дыхаць свежым паветрам вядзецца ўжо 6 месяцаў. Пакуль не дапамаглі спыніць будаўніцтва ні 40 тысяч подпісаў берасцейцаў у адміністрацыю Лукашэнкі, ні шматразовыя сустрэчы з уладамі, ні акцыі пратэсту, ні нават суды.

Адказ уладаў заўсёды аднолькавы: ўздзеянне прадпрыемства на навакольнае асяроддзе будзе нязначным. А адзін з галоўных аргументаў чыноўнікаў — 180 працоўных месцаў і $4,5 мільёна паступленняў у бюджэт штогод.

Падрадчык будаўніцтва на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у свабоднай эканамічнай зоне «Брэст» — кітайскае ТАА «Аньхойская знешнеэканамічная будаўнічая карпарацыя». На заводзе плануюць наладзіць поўны цыкл вытворчасці свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930