Знайсці
10.06.2018 / 15:179РусŁacБел

У Грузіі птушкафабрыка выкінула на сметнік «сапсаваныя» яйкі — з іх вылупіліся сотні куранят ВІДЭА

Сотні куранят вылупіліся з яек, якія былі выкінутыя птушкафабрыкай на сметнік ў грузінскім горадзе Марнеулі (усходняя частка краіны), відэа распаўсюджваюць мясцовыя жыхары ў Facebook.

Мэр Марнеулі Цімур Абазаў назваў незвычайным гэты выпадак і адзначыў, што кураняты дабраліся са сметніка да цэнтра горада, некаторыя мясцовыя жыхары ўзялі птушак сабе.

«Наколькі мне вядома, на птушкафабрыцы палічылі, што яйкі былі сапсаванымі, і выкінулі іх на сметнік, а там былі такія ўмовы, як калі б іх выседжвала курыца, такім чынам, вылупілася шмат куранят. Многія мясцовыя жыхары забралі куранят дадому», — распавёў мэр, яго словы прыводзіць ria.ru са спасылкай на грузінскія СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930