Знайсці
10.06.2018 / 15:344РусŁacБел

Новы трэнер БАТЭ, рандэву Кубарава з «Шахцёрам» і «бела-сіняе» дэрбі. Што будзе ў 11-м туры чэмпіянату Беларусі

Разам з Букмекерскай канторай Марафон мы працягваем сачыць за чэмпіянатам Беларусі!

Як хутка ляціць час. Здавалася, чэмпіянат толькі-толькі стартаваў, а ўжо трэба падводзіць вынікі траціны першынства. 

Пасля дзясятага тура ў табліцы не засталося нулёў: урэшце першых вікторый дабіліся «Гомель» і «Гарадзея». І калі перамога «Гомеля» над «Променем» — вынік досыць прагназаваны, то канфузу ад БАТЭ яўна ніхто не чакаў.

Момант, калі Сяргей Усеня здабыў для «Гарадзеі» першую перамогу ў чэмпіянаце. Фота ФК «Гарадзея».

Чакаць не стаў і Анатоль Капскі ды звольніў Алега Дулуба наўпрост на наступны дзень пасля першай паразы ў чэмпіянаце. Злыя языкі кажуць, што ў «жоўта-сіняй сям'і» Дулуб так і не здолеў стаць сваім, а гульцы не змаглі прыстасавацца да метадаў спецыяліста. Цяпер БАТЭ будзе руліць Аляксей Бага.

Іронія лёсу, але адзіным беларускім топ-клубам, які прайшоў пачатак чэмпіянату без катаклізмаў, аказалася мінскае «Дынама». Сяргей Гурэнка спакойна перажыў май, а ягоная каманда скарысталася падарункам барысаўцаў і вярнулася ў чэмпіёнскую гонку.

У міжтуравую паўзу дзве таварыскія гульні паспела згуляць нацыянальная зборная. Спярша ў Брэсце падначаленыя Ігара Крывушэнкі згулялі ўнічыю з венграмі (1:1), а ў суботу ў Тамперэ прайгралі фінам (0:2).

Паглядзім, што цікавага нам прынясе адзінаццаты тур вышэйшай лігі!

«Смалявічы» — «Гарадзея»

Дэрбі тых, хто абітае на дне акіяна табліцы.

«Смалявічы» як перамаглі «Дняпро» у сёмым туры, так, відаць, і расслабіліся. У трох апошніх турах — усяго 1 ачко і аніводнага гола.

А вось «Гарадзея» мала таго што нарэшце перамагла, дык яшчэ і Боян Дубаіч адкрыў лік забітым мячам у сезоне. Таму вельмі-вельмі асцярожна каманду з Нясвіжскага раёна можна назваць фаварытам гульні.

Але мы лепш перастрахуемся.

Прагноз «НН»: тотал меншы за 2,5.

«Прамень» — «Нёман»

Шыкоўная серыя «Нёмана» з чатырох перамог скончылася ў дзясятым туры паразай ад «Шахцёра», якая адкінула гродзенцаў на пяты радок. Але ў панядзелак ёсць неблагія шанцы распачаць новую серыю.

«Прамень» пакуль ідзе лепш за ўсіх дэбютантаў «вышкі», але не можа перамагчы ўжо чатыры туры запар. Хутчэй за усё, серыя пралангіруецца яшчэ як мінімум на адзін.

Прагноз «НН»: перамога «Нёмана».

«Слуцк» — «Дняпро»

Букмекеры ўпэўнена вылучылі «Слуцк» фаварытам гульні. Здавалася, паглядзі ў табліцы ды пагадзіся, але не ўсё так проста.

Так, «Дняпро» ужо шэсць тураў не перамагае, скаціўшыся ў другую палову табліцы. Але ж і «Слуцк», ліха стартануўшы, забуксаваў і амаль безапеляцыйна саступіў у апошніх двух турах.

Яўген Шыкаўка згуляў першы тайм суботняга спарынгу нацыянальнай зборнай з фінамі. Нічым не адзначыўшыся, Шык вяртаецца ў Слуцк, але невядома, у якой кандыцыі будзе форвард у аўторак. 

Яўген Шыкаўка ў гульні супраць зборнай Фінляндыі. Фота АБФФ.

На мінулым тыдні «Слуцк» адзначыў сваё 20-годдзе, але ці здолее каманда падараваць заўзятарам перамогу — тое яшчэ пытанне.

Прагноз «НН»: «Дняпро» не саступіць.

«Мінск» — «Іслач»

Букмекеры ўмылі рукі і адмовіліся вылучаць фаварыта ў дадзенай гульні. Перамогай з лікам 6:1 «Мінск» зблытаў усе карты.

Як бы тое ні было, «Мінск» не перастаў быць адным з аўтсайдараў чэмпіянату. Тым больш пасля разгрому «Тарпеда» адбылася параза ад мінскага «Дынама».

«Іслач» не прайграе тры гульні запар, у мінулым туры адалеўшы «Смалявічы». Таму мы, у адрозненне ад букмекераў, будзем лічыць фаварытам каманду Віталя Жукоўскага.

Прагноз «НН»: перамога «Іслачы».

«Віцебск» — «Тарпеда-Мінск»

«Віцебск» здолеў скарыстацца няўдалым стартам «Шахцёра» і брэсцкага «Дынама» і стаў трэцяй сілай чэмпіянату. Невядома, ці надоўга хопіць гульцоў Сяргея Ясінскага, але гульня з «Тарпеда» — выдатная магчымасць затрымацца на трэцім радку.

«Тарпеда» крыху апраўдалася перад заўзятарамі за 1:6 ад «Мінска», вырваўшы нічыю ў гульні з брэсцкім «Дынама». Нягледзячы на гэта, «аўтазаводцы» не ведаюць смаку перамогі больш за два месяцы і становяцца адным з галоўных прэтэндэнтаў на паніжэнне ў класе.

Прагноз «НН»: перамога «Віцебска».

«Шахцёр» — «Тарпеда-БелАЗ»

«Шахцёр» пры Сяргею Ташуеве не ведае, што такое прайграваць. У сямі матчах пад кіраўніцтвам расійскага спецыяліста «гарнякі» здабылі пяць перамог і яшчэ двойчы падзялілі ачкі.

Гульцы «Шахцёра» святкуюць гол у браму «Нёмана». Фота ФК «Шахцёр».

Але наперадзе сустрэча з камандай Алега Кубарава, для якога «Шахцёр» застаецца прынцыповым супернікам. Менавіта жодзінцы напрыканцы мінулага сезона перакрэслілі чэмпіёнскія амбіцыі «жоўта-чорных».

Ці зможа «Тарпеда» спыніць крэйсерскі ход «Шахцёра» да вяршыні табліцы, пабачым у сераду.

Прагноз «НН»: «Шахцёр» не саступіць.

БАТЭ — «Гомель»

Змены ў БАТЭ адбыліся ў вельмі нязручны час для «Гомеля». Пад кіраўніцтвам «свайго» трэнера барысаўцы могуць успомніць, што такое перамагаць з буйным лікам.

Тым больш у склад мусіць вярнуцца Міхаіл Гардзяйчук, які з невядомых прычын адсутнічаў у апошніх гульнях БАТЭ. 

«Гомелю» і ягоным заўзятарам можам толькі паспачуваць.

Прагноз «НН»: перамога БАТЭ.

«Дынама-Брэст» — «Дынама-Мінск»

Каляндар вынес матч тура на яго заканчэнне.

Пасля перамогі ў Кубку берасцейцы ніяк не могуць перамагчы. Тры нічыі запар, у двух апошніх матчах абаронцы дазволілі зраўняць лік ужо ў дададзены час.

Гульцы брэсцкага «Дынама» после матча з «Тарпеда». Фота ФК «Дынама-Брэст».

Турнірныя праблемы змусілі кіраўніцтва клуба пайсці на сур'ёзны крок і адмяніць святкаванне перамогі ў Кубку Беларусі. 

У аднаклубнікаў з Мінска, здаецца, усё добра. Каманда ўпэўнена ідзе ў топе табліцы, за дзесяць тураў прайграўшы ўсяго аднойчы.

Хаця букмекеры аддаюць мінімальную перавагу «дынамаўцам» з Брэста, мы паставім на мінчукоў.

Прагноз «НН»: «Дынама-Мінск» не саступіць.

Магчыма, вечарам будняга дня будзе складана дабрацца да стадыёнаў. Але не мае значэння, перад экранам тэлевізара, смартфона, ці на трыбунах, стаўка ў Букмекерскай канторы Марафон зробіць прагляд футбола яшчэ цікавейшым!

Піліп Каваленка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера