Даслаць навіну
Знайсці
10.06.2018 / 13:40 2

Карона і маска для сну: пяць любімых рэчаў мамы 13-ці дзяцей

У нашай рубрыцы «Пяць рэчаў» традыцыйна просім розных герояў падзяліцца сваімі любімымі касметыкай, адзеннем, цацкамі ці нечым яшчэ — карацей, дарагімі сэрцу рэчамі.

Багіня, Каралева драконаў і Супер-жанчына — так называюць Вікторыю Онахаву-Жураўлёву яе сяброўкі. Калі Вікторыя думала, пра якія рэчы распавесці, ёй хацелася, каб яны не былі звязаныя з яе сталай дзейнасцю.

Павялічыць выяву

— Я выхоўваю 13 дзяцей, і мне важна, каб мяне не ўспрымалі выключна як шматдзетную маці праз стэрэатып, які ёсць у грамадстве. Мне хочацца паказаць сваё мацярынства праз прадметы, якія выклікаюць у мяне цёплыя пачуцці.

Сукенка ручнога ткацтва Heartiness

Павялічыць выяву

Здымацца я прыйшла ў сукенцы Heartiness. Для мяне гэта не проста адзенне, сатканае ўручную, а яшчэ і гісторыя самавызначэння, пошуку свайго шляху і росту сябе як прафесіянала.

Павялічыць выяву

Кіраўніца і душа брэнда Аксана Вінаградава дзіўным чынам спалучае ў сабе рашучасць і чуллівасць да пакупнікоў, а мне падабаецца, калі рэч нясе ў сабе энергію стварэння і душэўную цеплыню.

Завушніцы Ptushka

Павялічыць выяву

Я абрала гэтыя завушніцы, бо яны абсалютна супадаюць з маім настроем — я нашу іх часцей за іншыя з той жа прычыны, што і сукенку ручнога ткацтва.

Павялічыць выяву

Ведаю, як яны ствараюцца, з якім настроем і любоў’ю да жанчын, якія будуць іх насіць. Мне здаецца, што яны досыць вар’яцкія і смелыя.

Маска для сну

Павялічыць выяву

Мне здаецца, гэта незаменная рэч для кожнай мамы, а асабліва для шматдзетнай. Можна заснуць ва ўмовах любой асветленасці, што важна для аднаўлення сілаў і падтрымання рэсурсу.

Павялічыць выяву

А ў такім выкананні, як гэтае, можна яшчэ адчуць сябе Афрадытай, якая нараджаецца з пены.

Я чула, што маска добра ідзе ў камплекце з берушамі, але пакуль на свой досвед гэты тандэм выпрабаваць не паспела.

Кніга «Як хоча жанчына»

Павялічыць выяву

Я люблю чытаць, мне падабаецца шмат разнастайнага чытва. Я пераканана, што самы просты спосаб прывіць дзецям любоў да чытання — паказаць ім, як кніга зацягвае ў свой свет.

Апошняя прачытаная мною кніга — «Як хоча жанчына», і гэта абсалютны маст рыд для любога чалавека, на мой погляд.

Яна пра сэкс, як магчымасць адчуць у першую чаргу сябе, зразумець, што падабаецца табе і прыслухацца да партнёра, пра тое, што няма ніякай нормы і межаў, якіх мы мусім прытрымлівацца.

Павялічыць выяву

Гэта вельмі важнае ўсведамленне ў свеце патрыярхату, у якім мы жывем, і дзе жанчыне неабходна адпавядаць чаканням грамадства. Кніга, якую я ўжо параіла пачытаць усім сваім сяброўкам, а цяпер і чытачкам «Нашай Ніны» таксама раю.

Карона

Павялічыць выяву

І апошняя, але, бадай, самая значная для мяне рэч — карона. Я зараз усё патлумачу. Мы ўсе граем нейкія ролі, дык чаму б часам не выкруціць некаторыя на максімум? Канешне, прыемна адчуваць сябе каралевай, асабліва, калі ўсе навокал падыгрываюць.

Мае дзеці любяць, калі я надзяваю карону, а гэта бывае нячаста, таму што ніколі нельга злоўжываць дзейсным інструментам. Усе просьбы, якія я агучыла ў кароне, выконваюцца няўхільна і хутка, бо гульня — гэта тое, што дзеці любяць больш за ўсё на свеце.

Павялічыць выяву

Я пераканана, што карону мусіць мець абсалютна кожная жанчына, бо мы ўсе абсалютна дакладна Каралевы ў сваёй сям’і.

Нават цацачная карона накладае пэўныя абавязкі, але таксама дае і прывілеі — дазваляе любіць сябе больш, клапаціцца аб сабе і чакаць далікатнага стаўлення ад усіх навокал.

Мне хочацца, каб жанчыны прачыталі ў маіх словах, якія яны цудоўныя багіні і стваральніцы, якой любові яны ўсе годныя і як яны могуць выпраменьваць цеплыню і пяшчоту ў гэты свет, калі яны ў бяспецы і раўнавазе. Мацярынства вельмі важная сацыяльная роля, але не адзіная магчымасць для самарэалізацыі жанчыны.

Воля Афіцэрава

0
Грыцыян Таўрычэскі / адказаць
10.06.2018 / 19:36
Калі раіце нейкую кнігу, то пазначайце аўтара дзесьці ў артыкуле, калі ласка. Бо на фота цяжка разабраць.
0
Максим Дизайнер / адказаць
11.06.2018 / 14:42
Молодец!Настоящая королева!)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31