Знайсці
10.06.2018 / 12:4215РусŁacБел

Поціск рукі Макрона пакінуў белы адбітак на запясці Трампа ФОТА

Фота: REUTERS/Leah Millis

Карыстальнікі сацыяльных сетак актыўна абмяркоўваюць поціск рукі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і яго французскага калегі Эманюэля Макрона, пасля чаго на руцэ амерыканскага лідара застаўся белы след, пішуць «Ізвестія» са спасылкай The Telegraph.

Кіраўнікі дзяржаў па традыцыі пазіравалі перад камерамі падчас прэс-канферэнцыі на саміце «вялікай сямёркі» (G7) у Канадзе. Першым зрабіць крок да поціску рукі вырашыў французскі лідар, крануўшы руку Трампа вышэй локця, але прэзідэнт ЗША не адрэагаваў на гэта. Тады Макрон настойліва працягнуў яму далонь.

Поціск рукі палітыкаў доўжыўся 25 секунд і прадэманстраваў «жорсткую» хватку прэзідэнта Францыі, белы след ад пальца якога застаўся на руцэ калегі. «Несумненна, гэта было няёмкім інцыдэнтам з амерыканскім лідарам на саміце G7 ў Канадзе», — піша The Telegraph.

Газета адзначае, што, нягледзячы на сумесную заяву Трампа і Макрона пра тое, што прагрэс па гандлёвых тарыфах ЗША для Еўропы магчымы, «мядзведжы поціск рукі» кажа пра адсутнасць паразумення, а таксама пра тое, што амерыканскі лідар, які славіўся «жалезнай хваткай», страціў свае пазіцыі.

Чытайце таксама: Трамп змахнуў перхаць з Макрона падчас сустрэчы ў Белым доме ВІДЭА

Фота: REUTERS

Саміт G7 ў канадскім Квебеку завяршыўся 9 чэрвеня. Яго ўдзельнікі — Вялікабрытанія, Германія, Італія, Канада, ЗША, Францыя і Японія абмяркоўвалі гандлёвыя тарыфы амерыканскай адміністрацыі, ядзерную праграму Ірана і Парыжскае пагадненне па клімаце. Закранулі і тэму адносін з Расіяй, якую Трамп прапанаваў вярнуць у склад клуба, з чым удзельнікі сустрэчы не пагадзіліся.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера