Знайсці
10.06.2018 / 11:525РусŁacБел

У Брэсце клубніцы прадаюць па паўтара рубля, а нарыхтоўшчыкі прымаюць па 50 капеек ФОТЫ

На брэсцкім цэнтральным рынку клубніцы прадаюць па цане ад 1,5 да 5 рублёў, піша «Брестская газета».

Карэспандэнтка прайшлася па гандлёвых радах і даведалася, што прыбылі клубніцы, якімі ў той дзень тут гандлявалі, з Брэсцкага, Камянецкага, Маларыцкага, Жабінкаўскага, Кобрынскага, Драгічынскага, Іванаўскага раёнаў.

На брэсцкім цэнтральным рынку самая нізкая цана на клубніцы была паўтара рубля. Фота: Ала Верстава.

Брэстаўчанка Вольга распавяла, што родам яна з клубнічнай сталіцы Беларусі — в. Дварэц Лунінецкага раёна. Паводле яе, салодкія ягады ў іх займаюць участак каля 20 сотак. За дзень з яго збіраюць каля 270 кілаграмаў клубніц. Каб сабраць паспелыя ягады, штодня трэба ўставаць ў 4 гадзіны раніцы.

«Закупачная цана на дробнааптовым рынку, дзе ў насельніцтва скупляюць клубніцы нарыхтоўшчыкі і перакупшчыкі, змяняецца ледзь не кожны дзень, — распавяла Вольга. — Сёння (6 чэрвеня) за кілаграм даюць 1,5 рубля, а былі дні, калі за буйную ягаду прапаноўвалі не больш за рубель. За драбнейшую — 50 капеек. Залежыць кошт і ад надвор'я, калі ночы халодныя, ягад спее менш, кошт за кілаграм, адпаведна, падымаецца».

Праз тое, што перакупшчыкі пастаянна збіваюць цану, Вольга выказала сумнеў, што ў гэтым сезоне, нягледзячы на добры ўраджай клубніц, на іх удасца зарабіць.

У павільёнах, дзе гандлююць клубніцамі, закупленымі ў насельніцтва, цана на іх 1 рубель 98 капеек. Фота: Ала Верстава.

Сярэдняя цана на клубніцы раніцай 6 чэрвеня на брэсцкім цэнтральным рынку была 2—2,5 рубля. Фота: Ала Верстава.

Паводле «Брэсцкай газеты»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930