Знайсці
09.06.2018 / 19:2155РусŁacБел

Як выглядаў міжгародні аўтобус у Заходняй Беларусі ў 1930-х ФОТА

facebook.com/kresowiacy

Гэта «Аўтобус Берасце — Драгічын, уласнасць фірмы «Poleska komunikacja». 1934 год.

Аўтобусны рух пачаў масава развівацца ў Заходняй Беларусі, якая была ў складзе Польскай рэспублікі, у сярэдзіне 1920-х гадоў. Перавозчыкамі былі прыватныя асобы і фірмы.

Спачатку большасць маршрутаў былі кароткія — з вялікага горада да суседніх гарадоў і мястэчак (з Баранавіч да Наваградка, Нясвіжа, Ляхавіч, з Глыбокага да Дзісны), ці ад гарадоў або буйных мястэчак да чыгуначных станцый (з Валожына да станцыі Валожын, з Даўгінава да станцыі Будслаў).

 

Эканамічны крызіс 1929-1930 гадоў негатыўна паўплываў на аўтобусныя перавозкі. Грамадзяне пабяднелі, меней сталі ездзіць. Новае развіццё аўтобуснага руху прыпадае на сярэдзіну — другую палову 1930-х, калі эканамічная сітуацыя стала папраўляцца, а дзяржава нарэшце прывяла ў прыдатны стан дарожную сетку. У той час большасць аўтобусных маршрутаў перавозілі пасажыраў на далёкую адлегласць, ствараючы альтэрнатыву чыгуначнаму транспарту. (Аўтобусныя перавозкі былі больш таннымі, чым чыгунка).

З’явіліся маршруты з Вільні ў Глыбокае, Браслаў, Даўгінава, Наваградак, Баранавічы, Гародню. Былі рэйсы паміж Баранавічамі і Слонімам, Ваўкавыскам.

 

У савецкі час даваенная сетка аўтобусных маршрутаў аднавілася хіба толькі пад канец 1950-х.

Кастусь Шыталь

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера