Знайсці
09.06.2018 / 14:54РусŁacБел

Названа імя знойдзенага ў Афганістане савецкага лётчыка

Выяўлены ў Афганістане савецкі ваенны лётчык, які лічыўся зніклым без вестак з 1980-х гадоў, паводле папярэдніх дадзеных, - старшы лейтэнант Аляксандр Баранаў.

Пра гэта паведаміў РІА Навіны намеснік кіраўніка ветэранскай арганізацыі «Баявое братэрства» Вячаслаў Калінін.

Баранаў, распавёў суразмоўца агенцтва, быў старшым лётчыкам другой авіяцыйнай эскадрыллі штурмавога авіяпалка Су-25 у Баграме.

2 верасня 1986 года Баранаў не вярнуўся з начнога вылету. Пілот, самалёт ці яго фрагменты знойдзеныя не былі.

Калінін падкрэсліў, што гаворка пакуль ідзе толькі аб папярэдняй інфармацыі, якая патрабуе праверкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930