Знайсці
09.06.2018 / 13:2533РусŁacБел

Сваякі пасажыраў збітага над Данецкам MH17 прынеслі 298 крэслаў да пасольства Расіі ў Гаазе ФОТА

Сваякі ахвяраў пасажырскага самалёта «Малазійскіх авіяліній», збітага ў ліпені 2014 года над Данецкам, правялі маўклівы пратэст перад пасольствам Расіі ў Гаазе.

Пра гэта паведамляе ВВС.

Адзначаецца, што на газоне побач з расійскім пасольствам паставілі 298 белых крэслаў - па адным за кожную ахвяру.

На частцы крэслаў ляжалі чырвоныя ружы —пераважна на згадку аб галандскіх пасажырах і экіпажы самалёта MH17.

«Боінг-777» авіякампаніі Malaysia Airlines, які выконваў рэйс МН-17 Амстэрдам (Нідэрланды) - Куала-Лумпур (Малайзія), разбіўся ў Данецкай вобласці 17 ліпеня 2014. На яго борце знаходзіліся 298 чалавек, усе яны загінулі.

Міжнародная каманда па расследаванні катастрофы самалёта «Боінг» рэйса МН17 прыйшла да высновы, што лайнер быў збіты ракетай, выпушчанай з ЗРК «Бук», дастаўленага з тэрыторыі Расіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера