Знайсці
09.06.2018 / 11:065РусŁacБел

Лукашэнка сустрэўся ў Кітаі з прэзідэнтам Манголіі

Беларусь гатова ствараць у Манголіі высокапрадукцыйныя прадпрыемствы і вытворчасці беларускай тэхнікі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прэзідэнтам Манголіі Халтмагійнам Батулгой.

Мангольскі бок падчас сустрэчы выказаў зацікаўленасць у стварэнні малочнай вытворчасці па беларускіх тэхналогіях. Аляксандр Лукашэнка адказаў, што Беларусь гатова падзяліцца сваім вопытам у гэтым кірунку. «І ў выпадку, калі мы дамовімся, гатовыя пабудаваць у вас кластар па вытворчасці і перапрацоўцы малака. Я ведаю, што Манголія мае патрэбу ў такіх высокапрадукцыйных прадпрыемствах», - сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што ў Манголіі знаёмыя з магчымасцямі Беларусі па вытворчасці аўтамабільнай і сельскагаспадарчай тэхнікі. «Калі вас гэта будзе цікавіць, мы гатовыя вам гэта прадэманстраваць у Беларусі. Калі вас зацікавіць новая тэхніка, якую мы ствараем, мы гатовыя з вамі гандляваць ёю, але і не толькі. Мы гатовы таксама да таго, каб на тэрыторыі Манголіі ствараць сумесныя прадпрыемствы па вытворчасці падобнай тэхнікі «, - звярнуў увагу беларускі кіраўнік

Паводле БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера