Знайсці
08.06.2018 / 19:208РусŁacБел

«Юнісон» і Zotye падпісалі пагадненне на $560 мільёнаў аб вытворчасці ў Беларусі электрамабіляў

Пагадненне на агульную суму ў $560 мільёнаў паміж беларуска-брытанскім прадпрыемствам «Юнісон» і кітайскай кампаніяй Zotye International Automobile Trading аб арганізацыі ў Беларусі вытворчасці электрамабіляў падпісана сёння ў Цындаа, перадае карэспандэнт БелТА.

Дакумент прадугледжвае арганізацыю ў Беларусі зборачнай вытворчасці 30 тысяч электрамабіляў маркі Zotye з высокай ступенню лакалізацыі да 2022 года для пастаўкі прадукцыі на рынкі краін СНД.

Пры падпісанні кантракта прысутнічалі міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, міністр замежных спраў Уладзімір Макей, міністр фінансаў Уладзімір Амарын і пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930