Знайсці
08.06.2018 / 17:1215РусŁacБел

У Ашмянскім раёне з'явіўся парк замкаў і касцёлаў часоў ВКЛ, раздрукаваных на 3D-прынтары ФОТЫ

Энтузіяст з Мінска надрукаваў на 3D-прынтары дзесяць значных гісторыка-культурных аб'ектаў Гродзеншчыны. Маштаб — 1:25. Пабачыць гэтую экспазіцыю можна ў вёсцы Радзевічы Ашмянскага раёна, паведамляе «Рэспубліка».

Некалькі гадоў таму мінскі экскурсавод і энтузіяст Аляксандр Варыкіш купіў у паўночным кутку Гродзеншчыны хутар са 100-гадовым домам. Належаў ён некалі шляхецкаму роду Ракіцкіх.

Без перамогі ў праекце ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Беларусі» задума Аляксандра наўрад ці так хутка стала б рэальнасцю. Але два гады таму за яго аднадушна прагаласавалі аўтары праекта.

Агулам Аляксандр атрымаў 17 тысяч долараў. Вялікая частка пайшла на аплату працы работнікаў, земляныя работы, матэрыялы для працы 3D-прынтара, паслугі па навучанні і рэкламную прадукцыю.

Моцны бок гэтага праекта ў тым, што атрымалася сысці ад паслуг мадэлераў. Спецыялісты ў галіне 3D-дызайну бяруць за сваю працу немалыя грошы. Прыйшлося браць урокі і плаціць 25 даляраў за гадзіну навучання. У выніку ў 41 год Аляксандр асвоіў новую спецыяльнасць — 3D-мадэлер. Цяпер з дапамогай дронаў здымае гісторыка-культурныя аб'екты, потым з дапамогай камп'ютарных тэхналогій ўся інфармацыя аб аб'екце канвертуецца ў 3D-фармат.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера