Знайсці
08.06.2018 / 16:4242РусŁacБел

У Расіі па сакрэтным загадзе знішчаюць дадзеныя вязняў ГУЛАГа

Расійскі «Коммерсант» паведамляе, што расійскія ўлады выдалі сакрэтны загад аб знішчэнні архіўных дакументаў з інфармацыяй пра рэпрэсаваных у СССР.

Пра гэта дырэктар Музея гісторыі ГУЛАГа Раман Раманаў паведаміў дарадцы прэзідэнта Расіі Міхаілу Фядотаву, папрасіўшы яго разабрацца ў сітуацыі. Знішчэнне картак азначае поўнае выдаленне інфармацыі пра знаходжанне асуджаных у сістэме ГУЛАГа. Як заявіў Фядотаў, захаванне дакументаў, якія адносяцца да гэтага перыяду гісторыі, вельмі важная задача.

Раманаў растлумачыў, што даследчыкі мінулага атрымалі адказы з МУС, у якіх гаварылася аб знішчэнні архіўных ўліковых картак асуджаных.

«У выпадку калі зняволены паміраў або гінуў у лагеры, яго асабістая справа адпраўлялася на бестэрміновае захоўванне, — растлумачыў Раманаў. — А калі чалавек вызваляўся, то яго справа знішчалася, але складалася архіўная картка, дзе ўказваліся імя, год і месца нараджэння, перамяшчэнне зняволенага паміж лагерамі і лагернымі пунктамі, а таксама дата вызвалення». Аб практыцы знішчэння картак даведаўся адзін з партнёраў музея, даследчык Сяргей Прудоўскі. Гэтай вясной ён шукаў інфармацыю пра рэпрэсаванага селяніна Фёдара Чазава, чый брат Рыгор выжыў пасля расстрэлу, змог дайсці ў 1938 годзе да старшыні Усерасійскага ЦВК Міхаіла Калініна і зноў быў адпраўлены на расстрэл. Фёдар Чазаў быў асуджаны на пяць гадоў лагераў і высланы ў Магаданскую вобласць.

Дарадца прэзідэнта Расіі Міхаіл Фядотаў заявіў «Коммерсанту», што вывучыць праблему.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031