Знайсці
08.06.2018 / 14:1020РусŁacБел

Канадскі сенат прагаласаваў за легалізацыю марыхуаны

Улады Канады зрабілі важны крок да дэкрыміналізацыі ўжывання марыхуаны, якую пакуль што ў краіне можна выкарыстоўваць толькі ў медыцынскіх мэтах, паведамляе Бі-бі-сі.

Верхняя палата канадскага сената паўгода разглядала законапраект, які дазваляе ўжыванне марыхуаны. У выніку 56 чалавек прагаласавалі за яе легалізацыю, 30 сенатараў былі супраць.

У законапраект унесена некалькі паправак, ён вернуты ў палату абшчын для паўторнага разгляду.

Размовы аб легалізацыі марыхуаны ў Канадзе ідуць даўно. Сенат лічыўся галоўнай перашкодай, бо кансерватары ў гэтым заканадаўчым органе спрабавалі заблакаваць законапраект.

Некаторыя папраўкі ў законапраекце адлюстроўваюць іх пазіцыю. Прапанаваныя, напрыклад, больш жорсткія абмежаванні рэкламы марыхуаны, а таксама прадастаўленне рэгіянальным уладам дадатковых паўнамоцтваў у кантролі над вырошчваннем канопляў прыватнымі асобамі.

Законапраект падзяляе адказнасць паміж федэральнымі і рэгіянальнымі ўладамі. Федэральны цэнтр будзе рэгуляваць вытворчасць, а рашэнні аб тым, як прадаваць марыхуану і ці можна будзе паліць яе ў грамадскіх месцах, будуць прымаць мясцовыя ўлады.

Канадцам у выпадку прыняцця закона дазволяць вырошчваць дома да чатырох раслін канопляў. 30 грамаў марыхуаны можна будзе мець пры сабе для асабістага карыстання.

У той жа час тых, хто без ліцэнзіі паспрабуе прадаваць марыхуану, чакаюць сур'ёзныя штрафы. Строгія пакаранні прадугледжаны таксама для тых, хто дае яе падлеткам ці водзіць машыну пад дзеяннем наркотыку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930