Знайсці
08.06.2018 / 11:203РусŁacБел

Кампанія-вытворца праграмы, дзе выкарысталі фота зніклага ў Белавежскай пушчы Максіма Мархалюка, звольніла рэдактара

Тэлекампанія «Мір», у праграме якой фота зніклага ў Белавежскай пушчы Максіма Мархалюка выкарысталі ў якасці ілюстрацыі сямейнага канфлікту, склала запыт вытворцу праграмы з просьбай патлумачыць, як так выйшла. Кампанія даслала такі адказ:

«Мы вельмі шкадуем і прыносім свае прабачэнні за тое, што адбылося. Праз халатнасць рэдактара ў праграме «Справы сямейныя» быў прадэманстраваны фотаздымак зніклага без вестак Максіма Мархалюка з агульнадаступнай пошукавай сістэмы. Рэдактар, які дапусціў прафесійную і этычную памылку, звольнены», — запэўнілі ў кампаніі.

Выканаўчы прадзюсер праграмы «Справы сямейныя» Гойнінген-Гюне выбачылася перад аўдыторыяй канала і сям'ёй зніклага хлопчыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930