Знайсці
07.06.2018 / 18:185РусŁacБел

Амерыканскія дыпламаты ў Кітаі сталі ахвярамі акустычнай зброі

Амерыканскія дыпламаты, якія маглі стаць ахвярай акустычнай атакі ў Кітаі, пройдуць больш уважлівае абследаванне, заявіла афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпу Хізэр Наўэрт.

«Дзярждэпартамэнт адправіў медыцынскую каманду ў Гуанчжоу для правядзення медыцынскага абследавання тых супрацоўнікаў урада ЗША і іх сем'яў, хто гэта запытаў», — гаворыцца ў заяве Наўэрт.

Газета New York Times паведаміла, што Дзярждэп эвакуіраваў двух супрацоўнікаў генеральнага консульства ў кітайскім Гуанчжоу пасля меркаванага гукавога ўздзеяння. Раней адзін з амерыканскіх дыпламатаў паведаміў, што ў яго з'явіліся «анамальныя» слыхавыя адчуванні і ціск. Штаты накіравалі лекараў для агляду супрацоўнікаў дыпмісіі. Дзярждэпартамэнт звярнуўся да кітайскага боку па дапамогу ў расследаванні, аднак улады Кітая заявілі, што не знайшлі прыкмет акустычнай атакі.

Летась Дзярждэпартамэнт заяўляў, што больш за два дзясяткі супрацоўнікаў амерыканскага пасольства ў Гаване сталі ахвярамі «акустычнай атакі» з выкарыстаннем спецыяльных прыбораў. Дзярждэп 29 верасня апублікаваў папярэджанне, у якім былі пералічаны такія сімптомы, як страта слыху, галаўны боль, слабасць, дрэнны сон. Гавана заяўляла пра адсутнасць доказаў уздзеянняў такога роду на дыпламатаў ЗША на Кубе.

РИА Новости

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930