Знайсці
07.06.2018 / 17:2821РусŁacБел

Reuters: У свеце назіраецца гіганцкая нястача ў пілотах самалётаў

Дэфіцыт пілотаў, які працягвае расці, з'яўляецца сур'ёзнай пагрозай для авіягаліны, паведамляе Reuters. Найбуйнейшым у свеце авіякампаніям даводзіцца спаборнічаць за кадры — яны павышаюць заробкі дэфіцытным спецыялістам, што прыводзіць да дадатковай фінансавай нагрузкі на авіякампаніі, якія і так пакутуюць праз павышэнне коштаў на нафту.

Адной з прычын нястачы ў пілотах з'яўляецца высокі кошт і працягласць падрыхтоўкі спецыяліста. Асабліва гэтая праблема пачала праяўляцца на фоне росту рынку авіяперавозак. Чакаецца, што ў найбліжэйшыя 20 гадоў рынак авіяперавозак вырасце ў 2 разы, і для гэтага дадаткова спатрэбіцца 670 тысяч пілотаў.

Каб справіцца з гэтай праблемай, авіякампаніі і вытворцы самалётаў збіраюцца інвеставаць сродкі ў цэнтры падрыхтоўкі новых пілотаў. Напрыклад, Emirates уклала 135 мільёнаў даляраў у будаўніцтва новай лётнай акадэміі на 600 кадэтаў.

Авіялініі, якія не маюць магчымасці рыхтаваць сваіх пілотаў, уключацца ў канкурэнтную барацьбу за пераманьванне кадраў. Асабліва цікавым рынкам выглядае Кітай, дзе дасведчаным капітанам прапануюць гадавыя зарплаты да 314 тысячы даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930