Знайсці
07.06.2018 / 13:1311РусŁacБел

СМІ: Крышціяну Раналду прыняў канчатковае рашэнне пакінуць «Рэал»

championat.ru

Форвард мадрыдскага «Рэала» Крышціяну Раналду прыняў рашэнне пакінуць «каралеўскі клуб», паведамляе championat.ru са спасылкай на Record.

Па інфармацыі выдання, гэта канчатковае рашэнне футбаліста. Яно звязана з тым, што Раналду незадаволены дзеяннямі кіраўніцтва «сметанковых», у прыватнасці прэзідэнта «Рэала» Фларэнтына Перэса і генеральнага дырэктара Хасэ Анхеля Санчэса, які на днях паведаміў агенту партугальца Жоржэ Мендэшу, што клуб не зможа задаволіць фінансавыя запыты гульца. Раналду лічыць, што Перэс падмануў яго, паколькі паміж ім і «Рэалам» была дамоўленасць аб прадаўжэнні пагаднення на палепшаных умовах.

Раней прэса паведамляла, што «Пары Сен-Жэрмен» гатовы плаціць Раналду € 45 млн у год. Па ўмовах кантракту, які дзейнічае гульца з «Рэалам», разлічанага да лета 2021, ён зарабляе € 21 млн у год.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера