Знайсці
07.06.2018 / 12:577РусŁacБел

Звольнены кіраўнік СТБ Юрый Казіятка ўсплыў намеснікам дырэктара ў холдынгу «Мінск-Навіны»

Як паведамілі «Нашай Ніве» у агенцтве «Мінск-Навіны», цяпер у іх штате намеснікам дырэктара значыцца экс-кіраўнік СТБ Юрый Казіятка.

Казіятка быў адстаўлены разам з Паўлам Якубовічам і Генадзем Давыдзькам у час лютаўскай ратацыі кіруючых кадраў СМІ.

СТБ ён узначальваў з 2005 года.

Пасля сыходу з тэлебачання Казіятка застаецца членам Савета Рэспублікі.

Юрый Казіятка ў вышыванцы

Што гэта за месца, дзе ён працуе цяпер? 

Заснавальнікам «Мінск-Навінаў» лічыцца Мінгарвыканкам. Гэта холдынг, куды ўваходзяць газеты «Вячэрні Мінск» і «Мінскі кур'ер», «Радыё Мінск» і часопіс для падлеткаў «Арэлі».

У «Мінск-Навінах» Казіятка будзе адказваць «за развіццё». 

Сваю прафесійную кар'еру Казіятка пачынаў на БТ у пачатку 2000-х, ён і Аляксандр Зімоўскі былі галоўнымі тварамі прапаганды ў той час. 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930