Знайсці
28.10.2008 / 15:284РусŁacБел

ФК «Зэніт» арганізуе дадатковы цягнік у Менск

За заўзятарамі каманды-госьця браніруецца 5 % квіткоў, г. зн. за фанатамі «Зэніта» - «жалезна» 1600 месцаў. Але мяркуючы па форумах, ня ўсе прыхільнікі піцерскага клюба з Расеі змаглі набыць квіткі і таму прыедуць у сталіцу Беларусі «дзікунамі».

ФК «Зэніт» арганізуе дадатковы цягнік у Менск на матч групавога турніру Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — «Зэніт», паведамляе афіцыйны сайт клюбу.

Адпраўленьне цягніка №257 зь Віцебскага вакзалу 4 лістапада ў 22:45. Прыбыцьцё ў Менск у 12:19 (паводле менскага часу).

***

Паводле правілаў УЭФА, за заўзятарамі каманды-госьця браніруецца 5 % квіткоў, г. зн. за заўзятарамі «Зэніта» - «жалезна» 1600 месцаў. Але мяркуючы па форумах, ня ўсе прыхільнікі піцерскага клюба з Расеі змаглі набыць квіткі і таму прыедуць у сталіцу Беларусі «дзікунамі», спадзеючыся набыць лішні білецік з рук непасрэдна перад матчам.

У Менску і Барысаве зноў усе квіткі на матч прададзеныя, а Сеціва стракаціць аб'явамі пра наяўнасьць лішняга квітка. Натуральна, па цане ў некалькі разоў большай за намінал.

Нагадаем, што матч БАТЭ — «Зэніт» пройдзе 5 лістапада (серада) на менскім стадыёне «Дынама». Пачатак у 21:45. У матчы 3‑га туру групавога турніру Лігі чэмпіёнаў была зафіксавана нічыя — 1:1

ул. інф.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930