Знайсці
07.06.2018 / 09:1013РусŁacБел

Emirates прэзентавала самалёт без ілюмінатараў

Авіякампанія Emirates прэзентавала салон першага класа на нядаўна набытых лайнерах Boeing 777-300ER. У іх няма ілюмінатараў, піша Бі-бі-сі

Замест ілюмінатараў пасажырам прапаноўваюць глядзець на неба і зямлю за бортам самалёта з дапамогай «віртуальных вокнаў». Там, дзе ў звычайных самалётах знаходзяцца ілюмінатары, у першым класе Emirates устаноўлены круглыя экраны, на якія з дапамогай оптавалакна выводзяцца малюнкі з устаноўленых на самалёце камер.

Малюнак «настолькі якасны, што ўсё выглядае значна лепш, чым калі глядзець звычайнымі вачыма», - кажа прэзідэнт кампаніі Emirates Цім Кларк.

У будучыні кампанія ставіць перад сабой задачу перайсці да выкарыстання лайнераў, у якіх наогул не будзе ілюмінатараў, кажа ён.

«Уявіце сабе: вы садзіцеся ў самалёт, на фюзеляжы якога звонку няма ніводнага акна. Але калі трапляеце ўнутр - бачыце ілюмінатары», - кажа ён.

Кларк лічыць, што гэта дазволіць аптымізаваць канструкцыю самалётаў.

«У канструкцыі такога фюзеляжа без вокнаў няма структурна слабых месцаў. Самалёт становіцца лягчэй, ляціць хутчэй, вышэй, і траціць нашмат менш паліва», - кажа Кларк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930