Знайсці
06.06.2018 / 20:177РусŁacБел

Памёр аўтар музыкі да «Калыханкі» Эдуард Зарыцкі

Пайшоў з жыцця народны артыст Беларусі Эдуард Зарыцкі. Пра гэта ў фэйсбуку паведамілі сябры кампазітара. Зарыцкаму было 72 гады.

Эдуард Зарыцкі нарадзіўся 9 лютага 1946 года ў горадзе Красны Кут Саратаўскай вобласці, а з 1948 года ён жыў у Мінску.

Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе кампазіцыі Анатоля Багатырова ў 1970 годзе.

Ён аўтар такіх вядомых песень як «Белыя крылы», «Замова», «Начныя кастры», «Будзьма», «Палыновая ростань», «Лісток календара», «Так прыйшла да нас Перамога».

Таксама Зарыцкі стварыў цыклы на вершы Адама Міцкевіча, Якуба Коласа і Уладзіміра Караткевіча.

У 2006 годзе быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930