Знайсці
06.06.2018 / 20:062РусŁacБел

СБУ пацвердзіла сапраўднасць «расстрэльнага спіса» з 47 журналістаў

Прэс-цэнтр Службы бяспекі Украіны пацвердзіў Бі-бі-сі, што ў апублікаваным ва ўкраінскай прэсе «расстрэльным спісе» журналістаў і блогераў пазначаны тыя ж прозвішчы, што і ў спісе, канфіскаваным у ходзе спецаперацыі СБУ.

Напярэдадні ўкраінскае інтэрнэт-выданне «Страна.ua» апублікавала спіс з 47 журналістаў і блогераў, жыццё якіх, па версіі ўкраінскіх спецслужб, знаходзіцца пад пагрозай.

Па версіі выдання, Барыс Герман, які падазраецца ў замаху на Аркадзя Бабчанку, нібыта атрымаў гэты спіс ад Вячаслава Піваварніка, якога ён называў супрацоўнікам «прыватнага фонду Пуціна», якія адказваюць «за Украіну і тэракты». У Крамлі адмаўляюць існаванне такога фонду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031