Знайсці
06.06.2018 / 18:431РусŁacБел

У Барысаве вынеслі чарговы прысуд па дзедаўшчыне ў войску

Суд Барысаўскага раёна сёння вынес прыгавор у дачыненні да вайсковаслужбоўца з Печаў, які абвінавачваўся ў здзяйсненні вайсковых злачынстваў, паведамляе Вярхоўны суд. Сяржанта К. прысудзілі да 3 гадоў і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Абвінавачаны праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў вайсковай часці на пасадзе намесніка камандзіра ўзвода ў званні сяржанта. Прысудам суда ён, у прыватнасці, прызнаны вінаватым у неаднаразовым атрыманні хабару, перавышэнні ўлады, звязаным з гвалтам, а таксама парушэнні правіл нясення ўнутранай службы асобай, якая ўваходзяць у сутачны нарад часці (акрамя варты).

Вайсковец прысуджаны да 3 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасці. Ён пазбаўлены вайсковага звання «сяржант», а таксама права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера