Знайсці
06.06.2018 / 15:1211РусŁacБел

Былога дырэктара турэмнай мэблевай фабрыкі ў Івацэвічах будуць судзіць за хабар у 207 тысяч еўра

Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачванні былога дырэктара мэблевай фабрыкі пры «Папраўчай установе № 5». Яго абвінавачваюць у злачынстве супраць інтарэсаў службы. Пра гэта паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Яго абвінавачваюць у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры.

«Абвінавачванаму інкрымінавана, што ён, будучы службовай асобай, дзейнічаючы з карыслівых меркаванняў, з 17 сакавіка 2009 года па 4 сакавіка 2013 года атрымаў ад прадстаўніка французскай кампаніі ў якасці хабару 207 365 еўра. Прадметам такой дамоўленасці стала рашэнне пытанняў, звязаных з заключэннем і выкананнем дагавораў аб пастаўках за межы краіны мэблі, вырабленай на беларускім прадпрыемстве», - распавялі ў ведамстве.

Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Удакладненне: Першапачаткова мы памылкова паведамілі, што абвінавачваюць былога дырэктара турмы. Насамрэч, гаворка ідзе пра былога дырэктара турэмнай мэблевай фабрыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930