Знайсці
06.06.2018 / 13:5742РусŁacБел

Генпракурор прапанаваў увесці адказнасць за лжывую інфармацыю ў інтэрнэце

У Беларусі абмяркоўваюць увядзенне адказнасці за ілжывую інфармацыю ў інтэрнэце (у тым ліку і ў выпадку, калі яе крыніцай з'яўляецца ананім). Пра гэта заявіў сёння генеральны пракурор Аляксандр Канюк.

Паводле яго слоў, разглядаецца як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць. За такое правапарушэнне магчымы і буйны штраф, піша БЕЛТА. Якія ведамствы, структуры абмяркоўваюць згаданую тэму, генпракурор не ўдакладніў.

Канюк адзначыў, што сродкі масавай інфармацыі павінны прадастаўляць правераны кантэнт. А непраўдзівая інфармацыя «бударажыць грамадскую думку» ды мае «негатыўныя наступствы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930