Знайсці
05.06.2018 / 21:266РусŁacБел

У Нью-Ёрку скончыла жыццё самагубствам дызайнерка Кейт Спэйд. Яе смерць нагадвае самагубства іншага мадэльера

Дызайнерка Кейт Спэйд, якая стварыла імперыю аксесуараў і чые сумкі сталі сімвалам статусу і пазнакай складанага дарослага жыцця для амерыканскіх жанчын, была знойдзенай мёртвай у аўторак, піша NY Times. Ёй было 55 гадоў.

Цела жанчыны знайшла хатняя прыслуга каля 10:20 раніцы па мясцовым часе. Вакол шыі Спэйд, быў абвязаны шалік, прывязаны да дзвярной ручкі, паведамляе Associated Press са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах.

New York Post піша, што смерць Спэйд капіюе смерць дызайнеркі Лорэн Скот у 2014 г., якую знайшлі павешанай на шаліку, замацаваным на дзвярной ручцы ў кватэры на Манхэтане. Лорэн Скот была блізкай сяброўкай Міка Джагера.

Матывы самагубства пакуль невядомыя. Дызайнер пакінула перадсмяротную запіску, але пра яе змест не паведамляецца.

Кейт Спэйд стварыла ўласны брэнд Kate Spade New York ў 1993 годзе. Спачатку яна займалася толькі дызайнам сумак, але пазней стала выпускаць таксама адзенне, аксэсуары, парфуму і прадметы інтэр'еру. У ЗША працуюць 140 крам Kate Spade New York

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930