Знайсці
05.06.2018 / 19:263РусŁacБел

У Жодзіне мужчына забіў былую жонку і спрабаваў забіць сябе

Раніцай 4 мая з адной жодзінскай кватэры пачулі крыкі жанчыны. Міліцыянеры зайсці ў кватэру не змаглі — дзверы былі зачынены. Дачка гаспадыні кватэры адкрыла сваім ключом металічныя дзверы, а другія, драўляныя, выбілі, паведамляе СК.

На балконе знайшлі цела 66-гадовай гаспадыні без прыкмет жыцця. У кватэры быў і 68-гадовы п'яны былы муж, які спрабаваў забіць сябе.

Ён затрыманы па падазрэнні ў забойстве. Мужчына, які раней быў судзімы, па рашэнні суда абмежаваны ў дзеяздольнасці праз злоўжыванне спіртнымі напоямі, пражываў з былой жонкай у гэтай кватэры.

Мужчына сказаў, што паміж ім і былой жонкай здарыўся канфлікт, у выніку якога ён нанёс удары нажом і малатком.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930