Знайсці
05.06.2018 / 19:0420РусŁacБел

Ля «Мінск-Арэны» пройдзе велізарнае свята марозіва — цалкам па-беларуску і з удзелам топ-гуртоў

30 чэрвеня ля «Мінск-Арэны» пабудуюць «Краiну марозiва». Тэматычны забаўляльны парк на адзін дзень арганізуе брэнд марозіва «Белы полюс», каб адзначыць 80 год беларускага пламбіру.

У міні-краіны будзе свой сцяг, гімн у стылі хіп-хоп, а грамадзянам-наведвальнікам выдадуць пашпарты, з якімі можна будзе вандраваць па тэрыторыі «краіны» і атрымаць бясплатнае эскімо ці пламбір у вафлевым кубачку. Афіцыйная мова «краіны» — беларуская, таму і на сцэне зайграюць Akute, «Маланка Аркестр», «Разбiтае сэрца пацана» ды Shuma.

Уваход на свята вольны, чакаюць і дарослых, і дзяцей. Апошнія змогуць уласнаручна пабудаваць фабрыку марозіва з канструктара і паспрабаваць прыгатаваць халодны дэсерт на імправізаванай кухні. Але, па словах арганізатараў, гэта будзе першы фестываль марозіва ў Беларусі, скіраваны не толькі на дзяцей, але і на дарослых.

««Белы полюс» — гэта, калі можна так сказаць, «дарослае» марозіва, — кажа Максім Журовіч, намеснік дырэктара па маркетынгу брэнда «Белы полюс». — Беларускі пламбір пачалі выпускаць у нашай краіне роўна 80 год таму, і наша фабрыка марозіва была адной з першых. Нам самім стала цікава — які ён, той самы смак. І зусім нядаўна мы аднавілі на прадпрыемстве аўтэнтычны рэцэпт. Нам спадабалася тое, што атрымалася, і тады нарадзілася ідэя ў гонар юбілею выпусціць лімітаваную партыю «Белага полюса 1938»».

Паўмільёна пачак гістарычна правільнага пламбіру ўжо паступілі ў продаж. Яго празвалі экамарозівам, бо ў складзе няма ніводнага «Е» — толькі восем натуральных інгрэдыентаў ад вяршкоў да ваніліну.

Падтрымліваючы тэму экалагічнасці і для зручнасці праезду да «Мінск-Арэны» арганізатары пусцяць у дзень фестывалю белы электробус. Ён будзе курсіраваць ад прыпынку «Палац спорту» да «Краіны марозіва» і бясплатна падвозіць гасцей з 13:30 да 21:00.

Для жыхароў сталіцы, якія абяруць экатранспарт, прадугледзяць асобную паркоўку. Першыя 500 беларусаў, якія прыедуць на фэст на ровары, самакаце, скейтах ці электрамабілі, адразу атрымаюць у падарунак пачак пламбіру без «Е».

Арганізатары абяцаюць, што будзе таксама вялікі фуд-корт, дзе можна будзе набыць марозіва ў розных спалучэннях і іншыя дэсерты. Кандытары «Краіны марозіва» маюць намер здзіўляць гасцей дранікамі з марозівам і іншымі нечаканымі стравамі.

Для аматараў спорту на фэсце зладзяць Пламбірыяду-80 — спаборніцтвы па скачках на батуце, стральбе з лука, бадмінтоне, настольным тэнісе і баскетболе 3x3.

«Мы праводзім фэст на тэрыторыі і пры падтрымцы «Мінск-Арэны». Яе тэхналогіі дазваляюць стварыць снег нават улетку, таму ў гарачую чэрвеньскую суботу «грамадзяне краiны» змогуць пагуляць у сапраўдныя снежкі», — зазначае арганізатар Максім Журовіч.

«Краiна марозiва» пачне выдаваць пашпарты сваім грамадзянам у суботу 30 чэрвеня а 14-й гадзіне. З гэтага часу будуць працаваць усе забаўляльныя зоны, а ўжо ў 16:00 на галоўнай сцэне з'явіцца першы выступоўца — беларускі гурт Akute. Беларускамоўны open-air будзе працягвацца да канца вечара, ён злучыць чатыры музычныя напрамкі: фолк, рэп, рок і дып-хаус, што зноў набірае папулярнасць. Пасля Akute на галоўнай сцэне выступяць «Маланка Аркестр», «Разбiтае Сэрца Пацана», а завершыць праграму Shuma.

Дзень нараджэння пламбіру скончыцца а 21-й гадзіне — да гэтага часу, як мяркуюць арганізатары, усе 30 тысяч загадзя падрыхтаваных да фэсту порцый марозіва па рэцэпце 1938 года будуць з'едзеныя.

Партнёрскі матэрыял

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930