Знайсці
05.06.2018 / 17:251РусŁacБел

У сталовых Баранавіцкага ўніверсітэта мяса ў порцыях замянялі на дарагую гародніну

Камітэт дзяржкантролю праверыў арганізацыю харчавання ва ўсіх ВНУ краіны. Высветлілася, што Баранавіцкаму ўніверсітэту гародніну мясцовай вытворчасці нейкая арганізацыя пастаўляла з 52% надбаўкай да цаны вытворцы: у выніку агульная надбаўка была 80%, паведамляе sb.by.

Каб «упісацца» у патрабаваную цану, у сталовай зніжалі колькасць мяса або рыбы ў порцыі — замест 75-100 грамаў клалі 50.

Парушэнні знайшлі не толькі ў Баранавічах, але і ў іншых ВНУ краіны.

Па выніках праверак па краіне было зроблена больш за 50 вымоў і заўваг, шэсць работнікаў грамадскага харчавання звольнілі, многіх пазбавілі прэміі. ВНУ-парушальнікам накіраваныя рэкамендацыі і дадзены час на выпраўленне недахопаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031