Знайсці
05.06.2018 / 15:4166РусŁacБел

22-гадовы «ветэран БРСМ» патлумачыў, адкуль у яго на грудзях столькі медалёў 

Ужо другі дзень у беларускіх сацсетках абмяркоўваецца фота з 43-га з'езда БРСМ, дзе побач з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Наталляй Качанавай стаіць малады хлопец з завешанымі медалямі грудзьмі. 

Фота sb.by

Інтэрнаўты іранічна празвалі хлопца «ветэранам БРСМ» і выказваюць здагадкі, адкуль у яго столькі ўзнагарод. 

«Наша Ніва» знайшла хлопца, гэта студэнт 5-га курса Полацкага ўніверсітэта Максім Моштыль, ён вучыцца на будаўніка. 

Мы спыталіся ў хлопца, што гэта за нагрудныя знакі ў яго і за што. 

«Кожную «цаліну», калі ездзім на будоўлю, мы атрымліваем значкі: «Найлепшы будаўнік», «Найлепшы спартовец», «Найлепшы камісар». Я быў і найлепшым камандзірам, і найлепшым камісарам!» — расказаў Максім.

«Ва ўніверсітэце мяне таксама ўзнагародзілі нагрудным знакам. Рэктар узнагароджваў — гэта медаль за ўнёсак у патрыятычнае выхаванне моладзі», — дадаў ён. 

Колькі ўсяго ў яго нагрудных знакаў, хлопец не ведае, але кажа, што на тым фатаздымку на грудзях далёка не ўсе. 

Максім — актывіст будаўнічага атрада «Эўрыка». Той сцяг, што ён трымае ў руках на фота, — гэта акурат сцяг найлепшага будаўнічага атрада. 

А на гэтым фота можна ўбачыць, як выглядае частка значкоў хлопца буйным планам. 

Фота са старонкі Максіма УКантакце

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930