Знайсці
05.06.2018 / 15:0218РусŁacБел

У Курапатах адбылася мабілізацыя актывістаў — але насуперак прагнозам рэстаран так і не адкрыўся ФОТА

Каля рэстарана «Паедзем, паядзім» ля Курапатаў праходзіць акцыя пратэсту супраць адкрыцця ўстановы.

Цяпер у Курапатах знаходзіцца 11 чалавек: Павел Севярынец, Вольга Мікалайчык, Ніна Багінская, Ганна Смілевіч, Ганна Шапуцька, Леанід Кулакоў, Аляксей Туровіч.

Сёння, па інфармацыі Севярынца, меркавалася адкрыццё рэстарана. «Не кабак, а музей», — скандуюць прысутныя.

Машына, што мелася завезці прадукты на тэрыторыю рэстарана, з'ехала, яе не пусцілі пратэстоўцы. Пастаўшчыка памідораў, што прыехаў на «Лексусе», таксама не пусцілі на тэрыторыю.

Не пусцілі і пастаўшчыка кабачкоў. Прыехала ДАІ, папярэдзілі, што аштрафуюць за знаходжанне на праезнай частцы. Калі людзі сышлі, то даішнікі адразу з'ехалі.

Актывісты зазначаюць, што будуць сёння стаяць да 18-й, а заўтра а 12-й зноў прыедуць сюды.

ЗП, фота Волі Афіцэравай

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера