Знайсці
05.06.2018 / 07:4921РусŁacБел

Скардзіна: Спадзяюся, Аляксандр Рыгоравіч мяне зразумее

Зорка беларускага біятлону, алімпійская чэмпіёнка Пхёнчхана-2018 і бронзавая прызёрка Сочы-2014 Надзея Скардзіна патлумачыла прычыны свайго развітання з вялікім спортам. Раней яна гаварыла пра стомленасць і адсутнасць матывацыі, у інтэрв'ю «Прессболу» прызналася, што прыйшоў час заняцца асабістым жыццём, стварэннем сям'і.

«Так, ужо 33. Хтосьці сказаў: «Надзя, можа, яшчэ адзін цыкл алімпійскі?» Я адказала: «Ведаеце, плюс адзін цыкл у гэты бок значыць мінус адзін у іншы». Жаночы жарт, але ў ім ёсць праўда», — гаворыць Скардзіна. «Адэкватная жанчына павінна разумець: дарагая, табе час спыніцца і ўспомніць аб асноўным прызначэнні, дадзеным прыродай,— працягвае біятланістка. — І калі не зрабіць гэта своечасова, у цябе застануцца толькі ўспаміны пра спорт. Ну і грошы, якія ты зарабіла. Але яны ніколі не перакрыюць жаночага шчасця… Зараз прыйшоў час іншага шчасця».

«Спадзяюся, Аляксандр Рыгоравіч [Лукашэнка] мяне зразумее», — неаднаразова паўтарае Надзея Скардзіна. Яна спадзяецца, што ён прыме яе рашэнне і парадуецца за яе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера